Доставка в вход
5%

Вялізная размалёўка (2 цікавыя размалёўкі)

Артикул: 4812510000885

Производитель: Издательство "Адукацыя i выхаванне" Государственное предприятие

Под заказ

Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ. Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну. Кожная з размалёвак мае вялікі пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял.

Размалёўка «Машыны-памочнікі» пазнаёміць дзетак з тэхнікай, якая дапамагае людзям у гаспадарчай дзейнасці. Па гэтай размалёўцы можна правесці гутарку пра прафесіі (будаўнік, шафер, трактарыст, даярка, дарожны рабочы і інш.), можна вывучаць назвы машын, якія вырабляюцца ў нашай краіне, а таксама іх прызначэнне (БелАЗ – кар’ерны самазвал; МАЗ –самазвал, малакавоз, платформа пад будаўнічы кран; Палессе – камбайн і г. д.).

Размалёўка «Гарадскі транспарт» дапаможа распавесці пра розныя віды транспарту (у тым ліку электробус), а таксама пра работу камунальных служб, пажарных, міліцыі, хуткай дапамогі. Па сюжэтах размалёўкі можна прыдумаць шмат конкурсаў і гульняў: на пошук (знайсці персанажа ці будынак), прызначэнне розных будынкаў (аўтавакзал, вакзал, аэрапорт і г.д.), параўнанне прадметаў (па форме, памеры і г. д.), а можна складаць цэлыя гісторыі пра персанажаў. Размалёўкі будуць карыснымі ў групе падоўжанага дня, для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, а таксама для сямейнага баўлення часу.

6 р. 22 к. 5 р. 91 к.

характеристики

Дополнительные параметры

Год издания 2018
Формат 50*70
Количество страниц У камплекце -- размалёўкі «Гарадскі транспарт» і «Машыны-памочнікі» -2 шт.

Чтобы оставить отзыв к товару, Вам необходимо зарегистрироваться либо авторизоваться