Літаратурна-мастацкае выданне для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Як усё адбывалася, Алесь Марціновіч расказаў у прадмове «Казку напісала... сабачка». Кніга невялікая па аб’ёме, усяго сем твораў – акурат такая, што юным чытачам і падабаюцца. Малюнкі дакладна дапаўняюць тое, пра што апавядаецца. Нібыта бачыш усіх герояў, пра каго гаворыць Альма. Яны так намаляваны, што сталі для дзетак адразу добрымі знаёмцамі. Гэта мастачка Віялета Жук пастаралася.