У аповесці «Эльдарада просіць дапамогі» расказваецца пра сяброў-шасцікласнікаў, якія даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся незвычайныя прышэльцы. Сябры знаходзяць у рэчцы прыбітую да берага бутэльку з запіскай: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды? У кнізе таксама змешчаны аповесці-казкі і вершы.