Кніга знаёміць з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Распавядаецца таксама пра прыродныя і архітэктурныя дзівосы нашай краіны, яе рэкі і азёры, гісторыка-культурныя рэгіёны. Асобны раздзел прысвечаны гераічнаму змаганню беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выданне адрасуецца настаўнікам, вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй, культурай. Яно будзе карысным для сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах на ўроках і пазакласных занятках.